На Дажынкі ў Круговічы завітаюць артысты з вёскі будучага

Згодна праграме, на свяце выступіць народны ансамбль музыкі і песні "Астрамечаўскія Лявоны" з паказальнага пасёлка "Астрамечава", які па заданню прэзідэнта стане вёскай будучага. У саставе творчага калектыву гасцей свята парадуе песнямі Тамара Башчук (дзявочае прозвішча – Жданюк) – яна нарадзілася і вырасла ў Вялікіх Круговічах, але абаснавалася з сям'ёй ў Астрамечава. 

На Дажынкі ў Круговічы завітаюць артысты з вёскі будучага
Фото: Із архіва ансамбля

Артыстка з нецярпеннем чакае творчых гастроляў і сустрэчы з аднакласнікамі і роднымі. Бо за гады выступлення ў ансамблі Тамара Канстанцінаўна разам з калектывам шмат разоў пабывала ў Польшчы, выступала ў Славеніі, гасцявала на Украіне, шмат ездзіла па гарадах і сёлах Брэстчыны. А вось у Круговічах калектыў “Астрамечаўскія Лявоны” пабывае ўпершыню.

 

Кругаўцы ўжо ў прадчуванні свята і цікавых сустрэч, бо пад час раённага свята “Дажынкі” запланавана шмат мерапрыемстваў. 

Районные “Дожинки – 2019” в д. Большие Круговичи. Программа мероприятия

Праграма свята «Дажынкі-2019»

Да 12.00 – заезд удзельнікаў свята;
12.00-19.00 – праца гандлёвых пляцовак;
12.00-18.00 – горад майстроў;
12.00-19.00 – праца падворкаў “Вітаюць гаспадаркі”;
12.00-12.20 – адкрыццё памятнага знака каля Круговіцкай СШ ў гонар 150-годдзя адкрыцця навучальнай установы ў вёсцы Вялікія Круговічы;
12.20-12.30 – пабудова святочнай калоны (ДУА “Круговіцкая я\с-СШ” па вул. Леніна);
12.30-13.00 – святочнае шэсце (ад ДУА “Круговіцкая я\с-СШ” да центральнай пляцоўкі свята). Ускладанне кветак да помніка загінулым землякам.
13.00-14.00 – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю 2019 г.
14.15-14.30 – літаратурная Імпрэза “Сведка мінулых стагоддзяў” (прэзентацыя батанічнага помніка прыроды “Дуб-Волат”);
14.40-16.00 – святочны канцэрт “Са святам, землякі!”;

16.00-17.00 – канцэрт народнага ансамбля “Астрамечаўскім Лявоны” Брэсцкі раён);
17.00-18.00 – працяг святочнага канцэрту “Са святам, землякі!”;

18.00-19.00 “Адпачываем у стылі 90-ых” (танцавальная праграма).

 

Из рубрики