І ткалі, і казку з карцінамі паглядзелі – сельскія вучні наведалі Дом раместваў

У Доме рамёстваў прайшла чарговая сустрэча з вучнямі. На гэты раз экскурсію правялі для дзяцей навучальных устаноў вёсак Ганцавічы і Кукава. 

Фото: Дом рамёстваў

Гасцей пазнаёмілі з экспазіцыямі Дома раместваў, расказалі ім пра традыцыйныя промыслы і рамёствы,  дзейнасць творчай майстэрні па ткацтве. І, канешне, кожны жадаючы змог прыняць удзел у майстар-класе па ткацтве.

Таксама вучні наведалі выставу абразоў “Пакрава Прасвятой Багародзіцы” і персанальную выставу мастачкі Таццяны Коўш “Маё захапленне”. 

Асабліва запамінальным для дзяцей стала знаёмства з традыцыйным беларускім лялечным тэатрам “Батлейка” і прагляд беларускай казкі.

Маргарыта Саланевіч, дырэктар Дома раместваў, патлумачыла, што такія сустрэчы з дзецьмі адбываюцца пастаянна. Наступнымі ў госці завітаюць гарадскія вучні.

Из рубрики