Вышываныя ганцавіцкія кашулі былі папулярныя ў Александрыі

Пад ураджаннем ад свята Купалле, якое адбылося ў Александрыі 8-9 ліпеня, прыехалі дадому дзве майстрыцы з Ганцавіч. Вольга Івановіч (традыцыйны роспіс) і Наталля Рабцэвіч (вышыўка і ткацтва) прымалі ўдзел у выстаўцы-продажы рукатворных вырабаў ў горадзе майстроў.

Злева направа: Вольга Івановіч і Наталля Рабцэвіч на народным свяце Купалле ў Александрыі.
Злева направа: Вольга Івановіч і Наталля Рабцэвіч на народным свяце Купалле ў Александрыі. / Фото: З архіва Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў

Дзіўна, але вышываная нацыянальная адзежа на свяце карысталася найвялікшым попытам у пакупнікоў. Прычым, часцей куплялі дзіцячыя кашулі і для моладзі. І гэта негледзячы на іх немалы кошт! Такія рэчы сёння ў модзе”, – сказала Вольга Івановіч.

Кашуля з вышыўкай для дзіцяці, напрыклад, каштавала ад 50 рублёў, для дарослага ад 80-100 рублёў. Усё залежыць ад таго, колькі вышыўкі ёсць на ёй, зроблена яна рукамі ці гэта машынная праца, і ад іншага.

“Хто трошкі разумее ў гэтым, не спрачаліся з цаной, бо ведаюць, наколькі гэта карпатлівая праца…” – сказала майстар.

Ганцавіцкія рукатворныя вырабы карысталіся попытам у Александрыі.
Ганцавіцкія рукатворныя вырабы карысталіся попытам у Александрыі.

Майстры задаволены тым, што ім давялося пабываць на гэтым масштабным міжнародным свяце. Яны пазнаёміліся там з калегамі з іншых раёнаў Беларусі, і нават з суседніх краін: Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі. Некаторыя людзі нават бралі кантакты Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў для дальнейшага супрацоўніцтва.

Акрамя дэманстрацыі народнай творчасці ў горадзе майстроў, на Купаллі ў Александрыі была насычаная праграма.

 “Свята запомніцца надоўга, бо яно было яркім, цікавым, насычаным на творчыя праекты і мерапыемствы. Ды што казаць, там працавала пяць сцэн, на якіх выступалі як зоркі эстрады, так і народныя калектывы, і нават рок-гурткі. А салют які! Гэта нешта словамі неперадаваемае. Проста цуд нейкі!” – сказала ў захапленні Вольга Івановіч.

Узгадала яна і пра паветравае шоў з удзелам парашутыстаў, якія пранеслі над галовамі гасцей ў паветры 20-ці мятровы беларускі сцяг, і пра квест-гульню “У пошуках кветкі папаратніка”, і пра конкурс пляцення купальскіх вянкоў, і пра шматлікія майстар-класы, якія праводзілі народныя ўмельцы. Прычым у Александрыі таксама працавалі прадстаўнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва стран-суседзяў, якія пазнаёмілі са сваімі абрадамі і пачаставалі нацыянальнай ежай.

Гулянне традыцыйна прайшлі ў маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, непадалёку ад моста, які злучае не толькі два населеных пункта – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую.

Майстрыцы з Ганцавічаў Вольга Івановіч і Наталля Рабцэвіч былі дэлегатамі ад Ганцавіцкага раёна на міжнародным святкаванні Купалля ў Александрыі 
Майстрыцы з Ганцавічаў Вольга Івановіч і Наталля Рабцэвіч былі дэлегатамі ад Ганцавіцкага раёна на міжнародным святкаванні Купалля ў Александрыі 

Из рубрики