Павелічэннем даходаў ад штрафаў бюджэт раёна не выратуеш
Прайшлі лепшыя часы, калі бяскрайнія грашовыя рэкі ішлі ў калгасы. Але апошнія гады для падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў выдаткоўваліся немалыя сродкі з бюджэту.
Але і з даўгоў не кожная гаспадарка змагла выскрабціся. А без датацый і ўвогуле ці зможа існаваць хоць адно СПК ці адкрытае акцыянернае таварыства, якое змяніла форму ўласнасці.
А нядаўняя навіна пра тое, што ў апублікаваным праекце бюджэту Беларусі на 2017 год скароціцца ў цэлым па аграпрамысловым комплексе падтрымка па краіне на 16%, наводзіць на сумныя вынікі.
Можна меркаваць, што гэта кране і сельгаспрадпрыемствы Ганцаўшчыны. Тым больш, што Прэзідэнт казаў не раз, што патрэбна дапамагаць тым прадпрыемствам, якія маюць бізнес-планы і паказваюць станоўчыя змены. А што рабіць тым, якія іх не маюць?
У такіх выпадках кажуць, што трэба тужэй зацягнуць паясы, але калі сельгасгаспадаркі Ганцаўшчыны зацягнуць паясы, то, вобразна кажучы, можа пераціснуцца не толькі пазваночнік, але і ногі выпруцяцца.
Адабраць у калгасаў бюджэтную дапамогу – гэта тое самае, калі б Шарыкава Паліграфа Паліграфавіча прафесар Праабражэнскі пакінуў без харчовага забеспячэння. Герой «Сабачага сэрца» тады адказаў, што без харчоў яму ніяк нельга, не зможа ён жыць без харчоў…
І што тады чакае работнікаў сельгаспрадпрыемстваў? Кіраўнікі нават стратных ААТ (адкрытых акцыянерных таварыстваў) ці СВК не прападуць. Да пакаранняў ім не прывыкаць.
Ну «ўкажуць» ім чарговы раз на недахопы ці нават вымову атрымаюць – ім не прывыкаць, аклад яны свой атрымаюць. А вось што атрымаюць астатнія? Пахваліцца высокімі зарплатамі ганцавіцкія сельгасвытворцы, на жаль, не могуць. Толькі асобныя механізатары і даяркі маюць больш-менш дастойныя заробкі. А для многіх нават зарплата ў 300 рублёў (на старыя грошы 3 млн) – гэта мара.
Якое ж знайсці выйсце? З раённага бюджэту Ганцавіцкага раёна на вялікую падтрымку спадзявацца наўрад ці магчыма, хоць мясцовая ўлада і так стараецца дапамагаць адсталым калгасам, выдаткоўваючы з рэзерваў то на выплату зарплат, то на паліва.
За кошт якіх рэсурсаў будуць кампенсаваць недахоп фінансавай падтрымкі ў наступным годзе – пакуль застаецца здагадкай.

Сумніўна, што ўдасца павялічыць даходы за кошт росту вытворчасці, бо ў цэлым прадпрыемствы маюць мільярдныя даўгі, пры гэтым вялікая іх доля пратэрмінаваная – не могуць выплачваць па абавязальніцтвах нават тое, што планавалі. Доля ўласных даходаў у бюджэце раёна змяншаецца, а працэнт датацыі расце. У 2015 годзе датацыя склала 56,2%, а на 2016 год была запланавана ў памеры 58,8%.
Праўда, частку сродкаў здабыць змогуць. Ёсць адна надзейная крыніца – гэта штрафы. Іх нават загадзя плануюць у бюджэце. Напрыклад, у 2015 годзе даходы па штрафах у раёне былі 992 млн рублёў, а на 2016 год гэты паказчык запланаваны амаль у тры разы большы – 2 млрд 637,6 млн недамінаваных рублёў.
Ці вытрымаюць яшчэ большае павелічэнне штрафаў ганцаўчане, цяжка сказаць. Але нават калі так, то пакаранне – гэта не лепшы стымул для працы мясцовага бізнесу, ды і людзей ён толькі азлабляе. Не думаю, што з задавальненнем хочуць выконваць ролю карных органаў і праваахоўныя органы, і падатковая інспекцыя.
Лепш, каб арганізацыі павялічвалі свае даходы, больш плацілі падаткаў і расла колькасць працоўных месцаў. Бо падаходны падатак і падатак на прыбытак – гэта асноўныя крыніцы папаўнення раённага бюджэту. Яны адпаведна складаюць 29% і 26%.

Таму павелічэнне даходаў ад штрафаў – гэта тупіковы шлях. Пакуль зарплаты кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый не будуць прывязаны да паказчыкаў вытворчасці і прыбытку, то ніякімі пакараннямі, дырэктывамі і рашэннямі «ўказаць» толку не будзе!
І тут ёсць яшчэ адна цікавая і, здаецца, добрая навіна – некаторыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна пачынаюць уступаць у працэс санацыі (эканамічнага аздараўлення).
А для гэтага патрэбен канкрэтны і рэалістычны бізнес-план. Дэкларацыі, якія прыходзіцца слухаць на калгасных сходах пра тое, што вось у наступным годзе будзем больш даіць, больш касіць і збіраць збожжа, ужо не спрацуюць.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...