З карупцыяй змагаюцца «жэстачайшэ», а чыноўнікаў-карупцыянераў усё больш
Напэўна, кожны з вас неаднаразова чуў са СМІ, што ў Беларусі змагаюцца з карупцыяй са страшнай сілай. Толькі факты кажуць, што чыноўнікаў-карупцыянераў усё больш. Вось такая парадаксальная сітуацыя, і ў чым тут прычыны?
Зараз рэалізуецца чарговая праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2017–2019 гады. Выяўленнем карупцыі займаюцца: пракуратура, органы ўнутраных спраў, КДБ, камітэт дзяржкантролю і многія іншыя. У Ганцавіцкім раёне створана аж 28(!) камісій па супрацьдзеянні карупцыі на прадпрыемствах,ва щустановах, арганізацыях, упраўленнях і аддзелах райвыканкама.
Здавалася б, пры такой колькасці розных органаў і камісій «беднаму карупцыянеру» і паварушыццца няма як. Афіцыйныя вынікі статыстыкі паказваюць, што адбываецца рост карупцыі. Паводле звестак Генпракуратуры, у 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь карупцыйных злачынстваў было 1 885 (ў 2016 годзе – 1 593).І ў дзяржаўных органах рост найбольшы.
За мінулы год было выяўлена каля 800 чыноўнікаў і ўпраўленцаў, якім вынесены абвінавачвальныя прыгаворы. А сума страт, якія яны нанеслі – 25 млн рублёў (каля 13 млн долараў).
Прага нажывы мацнейшая за страх
На днях А. Лукашэнка ў чарговы раз сказаў, што чыноўнікам на высокіх пасадах, якія займаюцца карупцыяй, літасьці не будзе. Апошняя рэзанансная падзея – затрыманне яго стаўленіка, памочніка прэзідэнта Беларусі, інспектара па Гродзенскай вобласці Сяргея Раўнейка. Яго злавілі за хабар на суму 200 тысяч долараў. Лукашэнка, як заўсёды гэта паказваюць, жорстка раскрытыкаваў за такі ўчынак, назваўшы былога дзяржчыноўніка «бандитом и наглецом высшей степени».
Аляксандр Рыгоравіч анансаваў, што хутка з`явяцца новыя фігуранты, якія ўжо затрыманы за карупцыю. «Днямі вы пачуеце пра новыя факты… Яны ўжо сядзяць там – у следчым ізалятары».
Словы Лукашэнкі, які кажа, што няма «недатыкальных» і за злачынствы да адказнасці прыцягваюць нават начальнікаў самага высокага рангу, можна толькі вітаць. Але чаму грозных заяў А. Лукашэнкі чыноўнікі не баяцца, а барацьба з карупцыянерамі не прыносіць жаданага выніку?
Пакаранне за карупцыйныя злачынствы дасягае 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Але калі ёсць рост злачыннасці, то альбо меры не эфектыўныя, альбо праваахоўныя органы пачалі актыўней выяўляць карупцыянераў. Узнікае пытанне: а чаму раней не выяўлялі? Ці не было загаду?
Як караюць чыноўнікаў за хабар і крадзяжы
Размаўляючы з людзьмі, часта даводзіцца чуць: «Начальнікі, якія крадуць на мільёны, адкупяцца, а за мех мукі з фермы ці цюк саломы – у турму на некалькі гадоў» Ці яшчэ: «Некаторых чыноўнікаў «садзяць», але не ў турму, а на дырэктарскія пасады – вось яны, асуджаныя «бедалагі», так і мучацца ў адсталых калгасах».
Не на пустым месцы ўзніклі ў народа гэтыя меркаванні. Выкліканы яны такімі прыкладамі: былы намеснік генпракурора Аляксандр Архіпаў пасля выхаду з віцебскай калоніі быў прызначаны кіраваць гаспадаркай «Пятровічы» ў Смалявіцкім раёне. Былы дырэктар «Магілёўдрэва» Андрэй Усаў, асуджаны за карупцыю на 8 гадоў, вызвалены і працаваў выканаўчым дырэктарам магілёўскага завода «Строммашына». Былога намесніка Баранавіцкага гарвыканкама Ігара Стасевіча, якога судзілі за службовыя злоўжыванні і хабар, вызвалілі і прызначылі кіраваць Баранавіцкім камбінатам надомнай працы. Асуджаны за крадзеж каўбасы былы дырэктар Бабруйскага мясакамбіната Віктар Хадасевіч узначаліў калгас у Хоцімскім раёне.
Прэзідэнт іх памілаваў. Вышэйшая судовая ўлада рукамі разводзіць… Справядліва ці не – гэта спрэчнае пытанне. Нявыгадна, відаць, такія кадры трымаць у турме. Але ці спрыяе гэта барацьбе з карупцыяй?
У 2017 годзе найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў сферах:
- дзяржаўнага кіравання – 318 (ў 2016 годзе – 275);
- сельскай гаспадаркі – 200 (138);
- прамысловасці – 184 (135);
- транспарту – 181 (82);
- аховы здароўя – 163 (163);
- будаўніцтва – 145 (118);
- адукацыі – 130 (80);
- гандлю – 118 (122).
У Ганцавіцкім раёне няма вінаватых
У Ганцавіцкім раёне з карупцыянераў адбыў тэрмін толькі былы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Давыдчык. За ўсіх мазу цягнуў, напэўна… Але нешта не было чутно, каб каго пакаралі за даведзеныя да банкруцтва сельгаспрадпрыемствы, за знішчаныя прамысловыя прадпрыемствы. Гэта пра набалелае: напрыклад, у Вялікіх Круговічах знікла абсталяванне для новага цагельнага завода, адрамантаваныя будынкі ператварыліся ў руіны, стаяць асірацела апусцелыя так званыя прэзідэнцкія домікі ў Начы, у Востраве, не вярнуліся «з выраю» больш за 200 кароў ці бычкоў, якія таямнічым вобразам зніклі з лактышоўскай фермы.
Мясцовыя ўлады безгаспадарчасці не бачылі?
Дык, каму даверана народнае багацце!? Без карупцыі там не абышлося, да бабкі не хадзі. Факты, як прабоіну у судне, пальцам не заткнеш. Нават калі дапусціць, што ўсе чыстыя, як анёлы, то факты бяздзеяння, якое прывяло да велізарных страт, было без сумненняў. Чыноўнікі рабілі што хацелі, а тыя, хто павінен быў кантраляваць, як яны распараджаюцца дзяржаўнаю маёмасцю і сродкамі, мелі свае інтарэсы і закрывалі на ўсё вочы. Віноўнікаў няма, і наступствы плачэўныя.
Балюча многім нашым землякам глядзець на разваліны таго, што будавалі некалі іх дзяды і бабулі, бацькі і матулі. Балюча быць сведкамі таго, як на вачах спусташаюцца вёскі, якія сталі чамусьці бесперспектыўнымі. А былыя кіраўнікі катаюцца як сыр у масле і кіруюць на іншых пасадах…
Гэта спарадзіла нявер`е ў здольнасць мясцовых улад эфектыўна кіраваць і ствараць не на паперы, а на справе добрыя ўмовы для працы і жыцця.
Бяздзеянне і страх – ворагі прагрэсу
Чаму так адбываецца? Маё меркаванне, што сярод чыноўнікаў мала такіх, хто аддана кладзе свае сілы і здароўе, каб зрабіць для раёна і людзей нешта карыснае. А некаторыя проста кладуць на ўсё, кіруючыся сваімі меркантыльнымі інтарэсамі і пазіраюць на гадзіннік, калі скончыцца працоўны дзень, які прынясе чарговую долю стабільнай зарплаты.
На мой погляд, карупцыю параджаюць уседазволенасць асобных чыноўнікаў, іх бяздзеянне і безыніцыятыўнасць. А яшчэ страх людзей. Пры такіх паводзінах карані пускае карупцыя. Працягвайце скардзіцца на лёс і плакацца з-за малых зарплат – можа, калі-небудзь слёзы будуць купляць, то разбагацееце.
Ганцаўчане павінны самі стаць стваральнікамі дабрабыту, падтрымліваць тых чыноўнікаў, якія сваёй эфектыўнай працай дабіваюцца станоўчых вынікаў, а прыспасабленцаў і карупцыянераў выяўляць і адпраўляць у вёскі, каб яны не языком на сходах, а на справе адраджалі іх.
У цэлым па рэспубліцы павялічылася колькасць устаноўленых фактаў:
- атрымання хабараў – з 713 ў 2016 годзе да 736 ў 2017 годзе;
- здзяйснення крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі – з 498 да 565;
- злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі – са 175 да 315;
- дачы хабараў – са 113 да 148;
- перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў – з 56 да 83;
- бяздзейнасці службовай асобы – з 15 да 21.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Материалы по теме
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Была коррупция? Частная компания задолжала госпредприятию 5 миллионов рублей
О том, что на одном из государственных предприятий в Барановичах не всё в порядке с расчетами за поставляемую продукцию, стало известно после проверки, организованной местной прокуратурой. Выяснилось, что главным должником является частная фирма, а сам факт возникновения задолженности дал повод говорить о коррупции.
На предприятии в Брестской области нашли коррупцию
Финансовой милицией вскрыты факты системных коррупционных проявлений на одном из государственных предприятий топливно-энергетической сферы Брестской области. Название самого предприятия не приводится, но в отношении руководителя завели уголовные дела.
Агроном попался на взятке в Брестской области: какой срок получил?
Прокуратура Ивановского района поддержала государственное обвинение по уголовному делу о получении взятки специалистом одной из сельскохозяйственных организаций. Самое любопытное, что в сообщении надзорного ведомства очень скудные сведения – не называют ни хозяйство, ни размер взятки. И судя по приглашённым, это было показательное судебное заседание.
Директор катался на служебном авто: его обязали компенсировать ущерб
Вот эта да! Прокуратура в Пинске нашла коррупцию в действиях руководителя одного из предприятий, который в течение двух лет использовал служебный автомобиль в личных целях. Тем самым причинил родному предприятию ущерб более чем на 800 рублей. Сообщается, что мужчина добровольно вернул деньги.
А так можно было? Чиновник получил почти полмиллиона рублей за управление бизнесом
Как известно, законодательство по борьбе с коррупцией запрещает государственным служащим заниматься коммерческой деятельностью. Но желающие иметь дополнительный среди чиновников все равно находятся. Так, с бывшего руководителя государственной организации в Брестской области по требованию прокуратуры взыскали весьма приличную сумму.
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...