Прымусовая падпіска – прыгоннае права ХХІ стагоддзя
Многія цяпер кажуць, што друкаваныя газеты хутка знікнуць – іх выцісне інтэрнэт. Яшчэ некалькі гадоў таму эксперты медыя-бізнесу казалі, што газеты вымруць праз 7–10 гадоў, а зараз змяншаюць гэты тэрмін напалову. Праўда гэта ці не, але агульная тэндэнцыя такая – тыражы газет змяншаюцца, і гэта факт. Такое жыццё...
Некалі ніхто не мог бы і ўявіць, што разваліцца Савецкі Саюз, што знікнуць моцныя калгасы і прадпрыемствы Ганцаўшчыны, што ў вёсках зачыняцца школы і дзіцячыя садкі, што ў Нацкім сельсавеце, дзе восем вёсак (адна з іх – аграгарадок), не застанецца ніводнай навучальнай установы… Што ўжо гаварыць пра газеты?
Але яшчэ ёсць шмат людзей, якія любяць папяровую версію газеты, хочуць патрымаць яе ў руках, пагартаць і вярнуцца да прачытанага…
Канкурэнцыя ўзрастае, бо частка чытачоў сыходзіць у інтэрнэт, насельніцтва ў Ганцавіцкім раёне змяншаецца, даходы людзей, на жаль, таксама не радуюць сваім прыростам. Таму за такіх чытачоў ідзе барацьба. Згодна здаровай канкурэнцыі, павінны выжыць тыя, хто больш адчувае патрэбы чытачоў і чый прадукт (газета) найбольш якасны і мае прымальную цану.
Падпісная кампанія для рэдакцый друкаваных газет у цяперашні час – гэта бітва. Для рэдакцыі газеты «Ганцавіцкі час» падпісная кампанія таксама выпрабаванне, бо ў выніку лічба тыражу напрыканцы падпіскі паказвае вынікі працы ўсяго калектыву газеты і давер тых, для каго яны працуюць.
Калі чытач галасуе сваім рублём, значыць, патрэбна газета, стараюцца журналісты і трымаюць руку на пульце, даносячы да чытачоў тую інфармацыю, якая ім цікавая і карысная.
Але роўных умоваў для канкурэнцыі няма. У такіх невялікіх раёнах, як Ганцавіцкі, яшчэ час ад часу людзі скардзяцца на прымусовую падпіску. Пра гэта кажуць у асноўным работнікі адукацыі, зрэдку медыкі.
Чытайце таксама: В Ганцевичском районе учителей заставляют читать «правильную» прессу
На гэтым тыдні работніца аднаго дзіцячага садка расказала, што начальнік з райвык анкама настойліва «рэкамендаваў» падпісвацца на раёнку. Жанчына спытала, на якую з іх, бо ў нас іх дзве. На гэта чыноўнік адказаў, што на «Ганцавіцкі час» можна, але яна не ідзе ў план. Што там за планы, людзям не патлумачылі… Але былі і скаргі на тое, што некаторыя начальнікі не даюць жыцця і з пагрозамі, патрабуць справаздачы аб падпісцы.
Каб настаўніку ці работніку дзіцячага садка ў Мінску ці ў любым буйным горадзе сказалі, што ён абавязаны выпісаць ды яшчэ і прынесці квітанцыю аб падпісцы, на таго дырэктара ці загадчыка паглядзелі б як на вар`ята. У лепшым выпадку праігнаравалі б, а некаторыя маглі б і паслаць туды, дзе Макар цялят не пасвіў.
У нашым раёне вар`яты яшчэ не перавяліся. Сустракаюцца яшчэ асобы, якія настойліва спрабуюць захаваць прымусовую падпіску. Гэта нагадвае рэанімацыю мёртвай кабылы.
З боку работнікаў такі чыноўнік бачыцца, як памешчык з бізуном над прыгоннымі сялянамі. Некаторыя начальнікі, карыстаючыся сваім службовым становішчам, спрабуюць прымушаць падначаленых, ведаючы, что фактычна парушаюць закон і могуць панесці адказнасць, калі работнік напіша скаргу. Але чаму яны ідуць на парушэнне? Чаму нахабна запускаюць руку ў кішэнь да падначаленых, ігнаруючы законы і нормы?
Можа, такім чынам нікчэмныя чыноўнікі хочуць паказваць хоць нейкую працу, бо больш ні на што не вартыя? Ці проста яны трасуцца, каб не страціць свае крэслы і партфелі, зарплату ў разоў …наццаць большую, чым у тых, з каго яны вымагаюць грошы?
Яны разлічваюць на правінцыйную ментальнасць, што мудрыя печкуры, як у казцы Салтыкова-Шчадрына, яшчэ не перавяліся. І некаторыя работнікі вядуцца на «грозныя просьбы», бо баяцца, каб чаго не выйшла і, нібы лохі, плацяць, спадзеючыся на лаяльнасць начальства. Але многія ігнаруюць, бо нічога чыноўнік за адмову ад падпіскі з імі не зробіць. А вось страціць працу такому начальніку яшчэ прасцей, чым простаму работніку.
Мне ўвогуле цяжка ўявіць, што нармальны дырэктар ці начальнік апусціцца да такой нізкасці, што скажа: «Ты абавязаны выпісаць вось такое выданне і прынесці квітанцыю».
Гэта абсалютнае нахабства і непавага да падначаленага. Законнай падставы для гэтага няма. Таму абсалютна лагічна спытацца ў таго бесталковага начальніка, на якой падставе ён патрабуе квітанцыю і чэк на падпіску. Гэта не яго справа! Не зашмат ён прымае на грудзі? Можа такому яшчэ чэкі аб пакупцы прадуктаў ці ніжняй бялізны прыносіць і паказваць?.. Вось як такі дырэктар ці начальнік можа кіраваць людзьмі?
Жорстка? Так, згодны. А як яшчэ да цвердалобых дацюкацца? У «ГЧ» ужо друкавалі нават пісьмовыя адказы намесніка старшыні райвыканкама Сяргей Сарокава і начальніка раённага вузла паштовай сувязі Эдуарда Валуевіча, што НІЯКАЙ ПРЫМУСОВАЙ ПАДПІСКІ НЯМА. Але старую пласцінку заводзяць пры кожнай падпісной кампаніі. Таму ёсць пытанні і да падначаленых. Кажаце, начальнікі прымушаюць?
Ды не прымус гэта, а называецца яно іншымі словамі – маральнае рабства. Гэты прымус сядзіць у галовах раўнадушных і абыякавых людзей, з маўклівай згоды якіх і дапускаюць асобныя дзеячы самавольства і дэспатызм.
Хтосьці губляе рэальнасць і адчувае сябе на пасадзе, як намеснік Бога, а падначаленыя губляюць чалавечыя якасці – сумленне і годнасць. Адсюль і б`е крыніца многіх грамадскіх праблем.
Вось на «Ганцавіцкі час» прымусовай падпіскі няма. Па водгуках жыхароў раёна, газета «Ганцавіцкі час» выглядае больш канкурэнтназдольнай, чым многія іншыя выданні.
Усё больш жыхароў горада і вёсак аддаюць перавагу «ГЧ». Не вядуцца людзі ні на негатыў, які чуецца ў адрас нашага выдання, ні на розныя ярлыкі накшталт «жоўтай прэсы».
Рэдакцыйную палітыку мы не змянілі – па-ранейшаму паказваем жыццё такім, якім яно ёсць, без прыхарошвання, не хаваючы негатыўных момантаў. Мы стараемся даць магчымасць выказацца ўсім бакам, бо гэта і ёсць справядлівасць і аб`ектыўнасць, каб людзі пачулі розныя меркаванні.
Мне часам дзіўна чуць папрокі мясцовых кіраўнікоў, якія крыўдзяцца, што «ГЧ» асвяціла нейкія тэмы, бо, на іх думку, праблемы ў іх арганізацых трэба замоўчваць. Не, таварышы, спадары, мэры і сэры! Прынцыповая пазіцыя «ГЧ» – паказваць рэальнае жыццё, а не надзяваць чытачам ружовыя акуляры. Паверце, трымаць такую пазіцыю дарагога каштуе.
Калектыў рэдакцыі спадзяецца толькі на вас, шаноўныя чытачы. Гэта ў першую чаргу ваша газета, дзякуючы якой кожны можна скарыстаць магчымасць і выказаць свабодна сваё меркаванне.
Забудзьце пра прамусовую падпіску – яе няма! Уздыхніце вольна! І выпісвайце тыя газеты, якія падабаюцца менавіта Вам. Я толькі магу агітаваць падпісвацца на «ГЧ», а выбар за вамі..
Хачу звярнуцца да чытачоў, якія чытаюць навіны на нашым сайце. Вы павінны разумець, што калі не будзе друкаванай газеты, то не будзе і інтэрнэт-сайта. Сайт GANC-CHAS.BY існуе за кошт падпісчыкаў газеты.
Да завяршэння падпіскі засталося мала часу. Не адкладвайце на апошнія дні, званіце цяпер па тэлефонах 2-74-92, 6-21-26 альбо падпісвайцеся ў любым паштовым аддзяленні.
Нагадваю, што ўсе падпісчыкі «ГЧ» на 2-е паўгоддзе атрымаюць нумарныя пластыкавыя дысконтныя карткі «Клуба чытачоў «ГЧ», якія дазволяць вам атрымаць перавагі і сэканоміць.
Самыя адданыя чытачы, якія маюць такую магчымасць, могуць зрабіць падарунак родным ці знаёмым, аказаць падтрымку маламаёмасным і шматдзетным людзям і падпісаць іх на «Ганцавіцкі час». Частку сродкаў рэдакцыя таксама траціць на гэтыя мэты.
Дзякую вам шчыра за падтрымку, паважаныя чытачы.
Новости
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
- 15:37 По следам тамплиеров и королей — один день, который объединяет средневековую Португалию
- 14:45 День с рыбаками в Кашкайше – как это устроено и стоит ли пробовать
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...