Спынена дзейнасць прадпрымальніка, які займаўся закупам жывёлы ў Брэсцкай вобласці

Паводле меркавання пракуратуры, індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Івацэвіцкім раёне, неаднаразова парушаў заканадаўства падчас набыцця і продажу буйной рагатай жывёлы.

Спынена дзейнасць прадпрымальніка, які займаўся закупам жывёлы ў Брэсцкай вобласці
Спынена дзейнасць прадпрымальніка, які займаўся закупам жывёлы ў Брэсцкай вобласці / Фото: ілюстрацыйнае

Пракуратура Івацэвіцкага раёна вырашыла накіраваць ў суд іскавую заяву аб спыненні дзейнасці прадпрымальніка, а падставай для такога рашэння былі вынікі праверак.

Як паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, раней у адносінах да ІП неаднойчы пачыналі адміністрацыйны працэс паводле артыкулаў13.12, 16.28 і 16.45 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Нагодай для такіх дзеянняў было тое, што прадпрымальнік набываў, перамяшчаў і рэалізоўваў буйную рагатую жывёлу без сведчанняў дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду, а таксама не прытрымліваўся парадку ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчых жывёлаў.

“Перамяшчэнне жывёлаў без неабходных дакументаў стварала пагрозу ветэрынарнаму дабрабыту насельніцтва, з-за чаго мог адбыцца распаўсюд заразных хвароб, а таксама агульных для чалавека і жывёл захворванняў”, — адзначылі ў пракуратуры.

Таксама стала вядома, што парушэнні заканадаўства ў дзейнасці прадпрымальніка выяўлялі і іншыя кантралюючыя ўстановы, пры гэтым сам ІП ігнараваў нормы, якія прадугледжаныя ў сферы ветэрынарнай дзейнасці.

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці задаволіў патрабаванні пракурора аб спыненні дзейнасці ІП. Рашэнне пакуль не набыло законнай моцы, можа быць абскарджана і апратэставана ў апеляцыйным парадку.

Бригадир фермы в Брестской области скрыл падеж скота и получил крупный штраф

Материалы по теме
Из рубрики