Пенсіянерам падымаюць пенсіі, але ці радуюцца яны гэтаму?
Беларусь прадстаўляе сябе перад суседзямі як сацыяльная дзяржава, дзе клопат аб пенсіянерах з’яўляецца адным з прыярытэтных. Тым больш, што пенсіянеры – галоўны электарат, які падтрымлівае дзеючага прэзідэнта нашай краіны.
Вядома, што, каб заручыцца іх падтрымкай, трэба рабіць усё так, каб ім было камфортна і ўтульна, так як у сталога чалавека шмат турбот і перажыванняў.
З лютага месяца гэтага года таксама адбылося чарговае павелічэнне пенсій. Што адчулі пенсіянеры ў сваіх кішэнях? Ці задаволеныя памерамі сваіх пенсій? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да некаторых ганцаўчан пенсійнага ўзросту.
ВЫКАЗВАННІ ГАНЦАЎЧАН
ПАКУЛЬ ТРЫМАЕМСЯ

“Вось толькі што прыйшло смс аб залічэнні пенсіі – 406,14 рубля. Яна такая самая, як і ў мінулым месяцы. Але я маю падпрацоўку на рынку: гандлюю рознай дробяззю. Хоць справы з продажам не вельмі, але пакуль трымаемся. На пенсію я выйшла ў 55 год, а зараз мне 63 гады”, – кажа Валянціна.
У СНЕЖНІ ДАДАЛІ 7 РУБЛЁЎ З КАПЕЕЧКАМІ

“Маёй маці, Мялюк Марыі Аляксандраўне, 82 гады. Калі ёй споўнілася 80, тады ёй дадалі па ўзросце 50 рублёў. Але ў яе заўсёды была малая пенсія, бо яна адпрацавала ўсё жыццё паляводам у калгасе.
Аб’ём яе пенсіі да 80 гадоў складаў 278 рублёў, а пасля павышэння стаў складаць амаль 330 рублёў. У снежні мінулага года таксама адбылося павышэнне, дадалі 7 рублёў з капеечкамі”, – распавядае Лілія Станіславаўна Агейка.
ЗАРАЗ МАГУ НАБЫЦЬ ЛЮБЫ ХЛЕБ

“Мая пенсія не павысілася. Якая была, такой і засталася – 430,29 рублёў”, – тлумачыць Марыя Іванаўна Зялёнка, якая раней працавала ў дзіцячым садку №2. – “Бягучым радком па тэлебачанні я бачыла, што з лютага адбудуцца павышэнні пенсій. Але мне так падалося, што павышаць пенсіі будуць інвалідам і маламаёмасным катэгорыям грамадзян.
Хоць у глыбіні душы і я спадзявалася на павышэнне. Я памятаю складаныя 90-я гады і тое, як тады было ўсім кепска. Затое цяпер магу купіць любы хлеб. Пенсію ашчадна размяркоўваю, бо трэба набываць лекі, аплачваць паслугі ЖКГ, а яшчэ пражыць на яе”.
ПА ДЗЕСЯЦЬ РУБЛЁЎ ЗА ГОД РАБОТЫ…

“Як атрымліваў 420 рублёў, так і атрымліваю”, – распавядае Васілій Мікалаевіч Занька. – “Па тэлебачанні бягучым радком паказалі, што з лютага пенсія павінна павысіцца на 3,6 рублі. Але ж усё засталося на папярэднім узроўні.
Я маю 42 гады працоўнага стажу. Працаваў усё жыццё ў сельскай гаспадарцы: і брыгадзірам, і аграномам, і загадчыкам фермы ААА “Бярозавец”. Але што з таго? Пенсіі мне не хапае! Усё даражае амаль з кожны дзень, прыходзіцца зводзіць канцы з канцамі. А яшчэ дзецям трэба неяк дапамагаць”.
НЕКАТОРЫЯ ВЫКАЗВАННІ ПРЭЗІДЭНТА НА ПЕНСІЙНУЮ ТЭМУ
Аб пенсіянерах трэба памятаць заўсёды. Гэта зона нашай адказнасці. Пенсіянеры, дарогі, інфраструктура і іншае – гэта наша святая справа». 2015 год
***
Зарплата ў людзей невысокая і не расце па краіне. А пенсійны фонд фарміруецца з зарплаты. Калі не расце зарплата, жыццёвы ўзровень падае. Стаіць пытанне: што рабіць? Памяншаць пенсіі? На гэта мы пайсці не можам. Нельга крыўдзіць людзей». 2016 год
***
Заробкі і пенсіі могуць быць павялічаны толькі тады, калі ў эканоміцы зробім больш, якасней і прададзім па больш высокай цане. Ёсць другі шлях: можна ў каго-небудзь пазычыць, адабраць, узяць. Але гэта не наш шлях. У нас і так запазычанасць значная – дзяржаўная, карпаратыўная і г. д. Асабліва спадзявацца на тое, што мы будзем пазычаць і за кошт гэтага павышаць зарплаты і пенсіі, не варта». 2017 год
***
Урад палічыў, што ў гэтым годзе рэальна павысім пенсіі на 8 – 9%. Гэта будзе нядрэнна. Але трэба рухацца і далей. У будучым годзе мы плануем, што заработныя платы ў нашай краіне пераваляць за 1000 рублёў за кошт таго, што мы падымем заработную плату малааплачваемых слаёў насельніцтва». 2018 год
***
Трэба памятаць, што ад зарплаты тых, хто працуе, залежыць дабрабыт людзей старэйшага ўзросту. Для большасці з іх пенсія – адзіная крыніца даходаў.У 2018 годзе тройчы павялічаны пенсіі. Іх рост павінен быць і ў 2019 годзе. Даручаю ўраду не адкладаючы падрыхтаваць праекты неабходных рашэнняў». 2019 год
***
Усе мы будзем пенсіянерамі. Маладымі мы ўжо не будзем. Таму трэба пенсіянераў трошкі падтрымліваць. Нашы беларускія пенсіянеры кажуць, што грошай не хапае на тое і на тое, а дзецям у кулачок ці ў кішэню пакладуць». 2019 год, Баранавічы
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах
Из рубрики
17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
Обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять не по презентациям чиновников, а по тому, что действительно заработало. Здесь построили завод смазочных материалов, бывший винзавод превратили в крупную рыбопереработку, а мясокомбинату пообещали очередную модернизацию. Но за красивыми цифрами обнаруживается куда более интересная экономика.