Рэканструкцыя сярэднявечнага бою адбудзецца ў Брэсцкай вобласці

У нацыянальным парку "Белавежская пушча" збіраюцца ладзіць дзень жывой археалогіі. Гасцям прапануюць акунуцца ў гістарычную атмасферу, правёўшы свой час на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам. Наведвальнікам гэтага музея збіраюцца паказаць шмат цікавага.

Рэканструкцыя сярэднявечнага бою адбудзецца ў Брэсцкай вобласці
Рэканструкцыя сярэднявечнага бою адбудзецца ў Брэсцкай вобласці / Фото: з архіва

У Белавежскай пушчы 19 жніўня 2023 года арганізуюць дзень жывой археалогіі. Гасцям пакажуць побыт народаў, якія ў мінулым жылі ў гэтых мясцінах.

Таксама запланаваны экскурсія з гістарычным інтэрактывам і рэканструкцыя бою ранняга Сярэднявечча. А яшчэ можна будзе выпрабаваць сваю трапнасць у стральбе з лука.

Будуць праведзены майстар-класы па старажытных рамёствах і промыслах. Забаўляць публіку запрошаны творчыя калектывы. Гасцям прапануюць пачаставацца наварыстай юшкай і іншымі пушчанскімі прысмакамі.

Археалагічны музей пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы — адзіны такі ў Беларусі. Ён адлюстроўвае жыццё нашых продкаў ад каменнага веку да ранняга Сярэднявечча.

У экспазіцыях прадстаўлены жыллё, прадметы побыту, прылады працы і віды дзейнасці старажытнага чалавека. На тэрыторыі музея размешчаны першабытныя стаянкі эпохі ранняга каменнага веку, паселішча бронзавага веку.

Ёсць тут і гарадзішча позняга бронзавага — ранняга жалезнага веку, старажытнагерманскі падворак жалезнага веку. Можна пабачыць славянскае паселішча ранняга Сярэднявечча.

Археолагі знайшлі ў Брэсцкай вобласці артэфакты узростам каля 200 тысяч гадоў

Материалы по теме
Из рубрики