Браканьеры патрапілі ў фоталавушку з касуляй у Пінскім раёне

Каля вёскі Вялікая Вулька Пінскага раёна фолавушкі зафіксаваны двое браканьераў, адзін з якіх на плячах нёс – казулю.

Браконьеры попались в фотоловушку
Браконьеры попались в фотоловушку

Супрацоўнікі Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі іх у доме, аднаго з браканьераў.

“Дабытчыкі” у цяпліцы разрабілі касулю і ўжо падзялілі тушу.

Адпірацца браканьеры не сталі і паказалі месца здабычы казулі. А дабылі яны дзікую жывёлу металічнымі петлямі.

Фоталавушку вяскоўцы заўважылі і знялі яе з дрэва.

Шкода, прычыненая браканьерамі навакольнаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай казулі, склаў 4699 рублёў.

У дачыненні да браканьераў, па факце незаконнай здабычы паляўнічай жывёлы, узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Таксама распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, за крадзеж дзяржаўнай маёмасці.

Чытайце яшчэ:
Браконьеры застрелили косулю в Брестской области. Что им за это грозит?

Материалы по теме
Из рубрики