«Няма цела — няма дзела»
У вёсцы Красноўка Нараўлянскага раёна 27 верасня пакончыў з сабой мясцовы жыхар. Пра падрабязнасці трагедыі БелаПАН паведамілі сваякі і аднавяскоўцы загінулага.
годна з іх словамі, 57-гадовы мужчына перавозіў на трактары бульбу, пры гэтым знаходзіўся ў стане алкагольнага ап`янення. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія пасля пазбавілі вяскоўца права на кіраванне і аштрафавалі на 1,5 тысячы рублёў (прыблізна 750 долараў).
Як сцвярджаюць аднавяскоўцы, мужчына вельмі перажываў з-за сумы штрафу, яна яму здавалася непад`ёмнай, і вырашыў пакончыць з сабой. Хоць блізкія яго адгаворвалі і пераконвалі, што дапамогуць выплаціць штраф.
Адна са сваячак адзначыла, што мужчына сказаў:”Няма цела — няма дзела”, пасля чаго кудысьці пайшоў, а знайшлі яго ўжо павешаным.
Новости
- 17:27 Пассажиры смогут платить QR-кодом в клубе СВ
- 17:16 У границы с Литвой задержали мужчину с дроном
- 16:57 Мошенники крадут деньги у жителей Могилевской области
- 16:45 Заморозки осложнят поездки водителей на юго-востоке
- 16:39 Ганцевичская ЦРБ строит пятиэтажный корпус
- 13:36 Из Гомельской области изъяли дыни из-за нитратов
- 12:50 Фирма в Столинском районе памятник обещала к сентябрю – перенесла на октябрь…
- 12:39 На сельхозпредприятии Могилевской области госконтроль нашёл нарушения
- 12:15 В Барановичах запретили китайские закуски из-за нарушений
- 15:59 Рыболовам запретят ловить в зимовальных ямах